15.03.2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты раўнд тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 6 млн долараў. Сёння ў трэцім крузе беларуска ў двух сэтах справілася з кітаянкай Чжан Шуай - 6:4, 6:3. Матч працягваўся паўтары гадзіны. За выхад у чвэрцьфінал Азаранка паспрачаецца з аўстралійкай Самантай Стосур. Зараз яна займае 28-е месца ў сусветным рэйтынгу. У Вікторыі, нагадаем, 15-я пазіцыя.
Падзяліцца:

Вверх