Вікторыя Азаранка перамагла на тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. У фінале яна абгуляла першую ракетку свету Серэну Уільямс - 6:4, 6:4. У першым сэце беларуска ўзяла падачу саперніцы і спакойна давяла яго да перамогі. Вяла ў другім 4:0 і 5:1. Затым Серэна раззлавалася і ўзяла чатыры геймы запар. Магла выйграць і пяты, але Вікторыя валявым намаганнем вярнулася ў гульню і не давяла справу да тай-брэйку. Сустрэча прадаўжалася паўтары гадзіны. Адзначым, у 20 папярэдніх матчах Вікторыя Азаранка толькі тройчы перамагала Серэну Уільямс. Беларуска зарабіла ў якасці прызавых мільён долараў, а таксама тысячу рэйтынгавых ачкоў. Гэта дазволіла ёй вярнуцца ў топ-10 сусветнага рэйтынгу - з панядзелка Азаранка займае 8 месца.