04.04.2016
Вікторыя Азаранка вярнулася ў першую пяцёрку сусветнага рэйтынгу. Гэта адбылося пасля таго, як беларуска выйграла два запар турніры катэгорыі "Прэм"ер". Перад пачаткам спаборніцтваў у Маямі ў Вікторыі было 3595 ачкоў і восьмая пазіцыя, зараз жа яна паднялася на пятае месца, маючы ў актыве 4530 балаў.
На вяршыні рэйтынгу па-ранейшаму Серэна Уільямс, але яе перавага над саперніцамі паступова памяншаецца. У Індыян-Уэлсе яна прайграла ў фінале Азаранцы, а ў Маямі выбыла ўжо ў 1/8 пасля паражэння ад расіянкі Святланы Кузняцовай. На другім месцы - Ангеліка Кербер, на трэцім - Агнешка Радваньска.
У першую сотню ўваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Вольга Гаварцова займае 99-е месца, Аляксандра Сасновіч - сотае.
Падзяліцца:

Вверх