Вікторыя Азаранка атрымала чарговую буйную перамогу на турніры катэгорыі прэм"ер у амерыканскім Маямі. Беларуска, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе адолела іспанку Гарбінье Мугурусу, 4-ю ракетку свету 7:6, 7:6. У чвэрцьфінале саперніцай Азаранкі будзе брытанская тэнісістка Джаана Конта -23-я радок рэйтынгу.
Вікторыя Азаранка двойчы перамагала на кортах Маямі - у 2009 і 2011 гадах. Турнір завершыцца 3 красавіка. Прызавы фонд - звыш $6 млн.