29.04.2016
Мінскія веласіпедысты адкрываюць сезон. Заўтра ў сталіцы пройдзе 2 велапарад ", Viva, ровар!". Удзельнікам можа стаць кожны, для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце веласіпеднага клуба Minsk. Выйсці на старт змогуць і тыя, хто гэтага не зробіць. Яны проста не будуць удзельнічаць у розыгрышы прызоў і сувеніраў. Збор велааматараў прызначаны на 13:00 ля стэлы "Мінск - горад-герой". Заезд стартуе ў 15.00 і пройдзе па праспекце Пераможцаў да "Мінск-Арэны" і назад.
Падзяліцца:

Вверх