Семінар па практычнай стральбе праходзіць у Смалявіцкім раёне. Яго вядзе заслужаны трэнер Расіі Аляксей Рагозін. Галоўнае адрозненне гэтага віду - разнастайнасць практыкаванняў. Мэта: засваенне і выпрацоўка прыёмаў, якія найбольш поўна адпавядаюць розным выпадкам прымянення агнястрэльнай зброі.
Практычная стральба папулярная ў многіх краінах свету. Яе вызначальныя паказчыкі - хуткасць і дакладнасць стральбы, а таксама магутнасць зброі.