19.09.2016
У Раўбічах учора прайшоў другі фестываль "Гонка легенд". Спартыўнае свята сабрала 35 зорак сусветнага біятлона. За іх спаборніцтвамі назіралі каля 10 000 гледачоў. Прыехаў у Раўбічы і Прэзідэнт Беларусі. Падчас гутаркі са знакамітымі спартсменамі Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Гонка легенд" - выдатны майстар-клас для будучых чэмпіёнаў. У спартыўнага фестывалю ёсць і важная дабрачынная місія - усю выручку ад білетаў сёлета накіруюць у Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу.
Падзяліцца:

Вверх