26.10.2015
У Нацыянальным алімпійскім камітэце сёння ўшаноўвалі пераможцаў і прызёраў I Еўрапейскіх гульняў у Баку. На прэстыжных спаборніцтвах нашу краіну прадстаўлялі парадку 150 спартсменаў, у Беларусь яны прывезлі 43 медалі. Сёння ж спартсмены атрымалі ўзнагароду. 6 тысяч долараў - за золата на Еўрапейскіх гульнях, 3 тысячы за серабро і 2 тысячы за бронзу. Пасля заканчэння Еўрапейскіх гульняў у Баку, як прызнаўся віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў, нашай краіне паступіла прапанова правесці наступныя Гульні.
Падзяліцца:

Вверх