23.09.2016
Сябры і калегі ўстроілі гарачы прыём беларускім паралімпійцам. У Мінск пасля доўгага пералёту з Рыа вярнулася наша зборная. На бразільскіх Гульнях беларусы заваявалі 10 узнагарод, прычым 8 з іх - вышэйшай спробы. З 21 атлета 19 увайшлі ў васьмёркі наймацнейшых. А ў агульнакамандным заліку наша зборная заняла 19 месца. Шасціразовы чэмпіён бразільскай Паралімпіяды плывун Ігар Бокій пасля прылёту ў Мінск сказаў, што адчуваў адказнасць за вынік. За сваё паспяховае выступленне малады спартсмен падзякаваў старшаму трэнеру зборнай Генадзю Вішнякову і першаму трэнеру ў Бабруйску Наталлі Пазняковай.
Падзяліцца:

Вверх