Філіял Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзерву адкрыўся ў Мазыры. Гэта шматфункцыянальны навучальна-спартыўны комплекс плошчай больш пяці тысяч квадратных метраў. Тут ёсць зала цяжкай атлетыкі, трэнажорная зала сухога веславання і масажны кабінет. Гэта сумесны праект замежнага інвестара і мясцовай выканаўчай улады. На будаўніцтва і абсталяванне комплексу выдзелена амаль 70 мільярдаў рублёў. Тут праходзяць падрыхтоўку 110 спартсменаў - веласіпедысты, весляры, атлеты.
У найбліжэйшы час плануецца прыступіць да будаўніцтва другой чаргі комплексу з басейнам. Фінансаваць праект будуць ужо з раённага і абласнога бюджэтаў.