21.04.2016
У Мінску праходзіць пасяджэнне камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па Алімпійскіх гульнях. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі дзесяці краін. Яны абмеркавалі найбольш праблемныя тэмы, што датычацца падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра і зімовай Алімпіяды-2018 у Пхенчхане. У тым ліку разгледзелі пытанні грашовых выплат для прызёраў алімпіяд у розных краінах, сацыяльныя праграмы падтрымкі для спартсменаў, якія завяршылі кар"еру, і праблемы прымянення забароненых прэпаратаў.
Падзяліцца:

Вверх