05.01.2016
Каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу на старце XII Каляднага турніру. У няпростым паядынку гаспадары лёду абгулялі швейцарцаў 9:7. Кіраўнік дзяржавы паўдзельнічаў у чатырох узяццях варот. А раней на "Чыжоўка-Арэне" адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця турніру. У якасці прадстаўлення краін - удзельніц спаборніцтваў на лёд выехалі юныя хакеісты ў джэрсі з відарысамі флагаў усіх васьмі краін.
Сёння Калядны турнір прадоўжыцца чатырма матчамі. Беларусы памераюцца сіламі са славакамі. Сустрэча на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" пачнецца ў 7 вечара.
Падзяліцца:

Вверх