06.01.2016
У Мінску прадаўжаецца Міжнародны Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У 19:00 на лёд "Чыжоўка-Арэны" выйдуць каманды, якія ўжо забраніравалі сабе месцы ў фінале сёлетніх спаборніцтваў: фіны і беларусы. Шасціразовы бронзавы прызёр Каляднага турніру Фінляндыя згуляе з камандай Расіі на малой арэне, а на вялікай - каманда Прэзідэнта праэкзаменуе хакеістаў ААЭ. Адзначым, што ўпершыню за гісторыю правядзення Каляднага турніру ў фінал не выйшлі расіяне. Спачатку яны прайгралі шведам, а затым унічыю згулялі з немцамі.
Падзяліцца:

Вверх