20.10.2016
У Беларусі ў гэтыя дні праходзіць чарговая Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У Мінску сабраліся прадстаўнікі 50-ці краін, а таксама 11 членаў Міжнароднага алімпійскага камітэта, прэзідэнты і віцэ-прэзідэнты міжнародных федэрацый па відах спорту. Госці ацэняць спартыўную інфраструктуру і гасцінічную сферу беларускай сталіцы. Адно з галоўных пытанняў, якое абмяркуюць на Генасамблеі, - магчымасць правядзення ў Беларусі другіх Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні генсакратар Еўрапейскага алімпійскага камітэта Рафаэле Паньёцы высока ацаніў узровень развіцця спорту ў Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх