06.01.2016
Беларусь - Фінляндыя. Так выглядае афіша фіналу XII Каляднага турніру па хакеі на прыз Прэзідэнта. У другім туры беларусы ў цяжкім паядынку перамаглі славакаў - 4:3, а хакеісты з краіны Суомі разграмілі шведаў 10:1. Нават калі беларусы і фіны пацерпяць паражэнні ў сённяшніх матчах, то па дадатковым паказчыку (вынікі асабістых сустрэч) абыдуць канкурэнтаў. Фінал Каляднага турніру пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" заўтра. Пачатак матча а сёмай гадзіне вечара. У 13 гадзін пачнецца сустрэча прэтэндэнтаў на бронзу.
Сёння ж завершыцца групавая стадыя. На малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" спачатку згуляюць Германія і Швецыя, затым - Расія і Фінляндыя. На галоўнай пляцоўцы спарткомплексу днём Швейцарыя пазмагаецца са Славакіяй. А ў 19 гадзін беларусы праэкзаменуюць гасцей з ААЭ.
Падзяліцца:

Вверх