Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі. У чвэрцьфінальным паядынку беларуска абгуляла брытанку Джаану Конту - 6:4, 6:2. Першая партыя доўжылася цэлую гадзіну. А вось другі сэт прайшоў з вялікай перавагай Вікторыі - яна ўзяла 4 падачы запар і справілася за 36 хвілін.
За выхад у фінал беларуска пазмагаецца з трэцяй ракеткай свету немкай Ангелікай Кербер. Другую пару паўфіналістак склалі расіянка Святлана Кузняцова і швейцарка Цімеа Бачынскі.
У парным разрадзе Максім Мірны і Трэт Х"юі прабіліся ў паўфінал. Яны перамаглі амерыканцаў Джона Ізнера і Нікаласа Манро - 6:1, 7:5. Наступнымі сапернікамі беларуса і філіпінца будуць паўднёваафрыканец Равен Класен і амерыканец Раджыў Рам.