19.09.2016
У Рыа-дэ-Жанэйра завяршылася XV Паралімпіяда. Трыумфатарам спаборніцтваў стаў беларускі плывун Ігар Бокій. На яго рахунку - 6 залатых медалёў і адна бронза. Яшчэ адно золата ў плаванні заваяваў Уладзімір Ізотаў. Пераможцам у фехтаванні на калясках стаў наш Андрэй Праневіч. А ў кіданні кап"я бронза дасталася Аляксандру Трыпуцю. У выніку з дзесяццю медалямі Беларусь трапіла ў топ-20 краін у медальным заліку. На першым месцы - паралімпійцы з Кітая. Наступная летняя Паралімпіяда пройдзе праз 4 гады ў Токіа.
Падзяліцца:

Вверх