Два беларускія баксёры заваявалі права выступіць на Алімпійскіх гульнях - 2016. Зборная Беларусі па боксе заваявала дзве ліцэнзіі на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра на кваліфікацыйным турніры ў Баку. У сваіх вагавых катэгорыях у паўфіналы прабіліся Міхаіл Даўгалевец, вага да 81 кілаграма, і Павел Кастрамін - катэгорыя да 69. Апроч ліцэнзій спартсмены ўжо забяспечылі сабе бронзавыя ўзнагароды форуму. Аднак ёсць усе шанцы падняцца на больш высокую прыступку п"едэстала. Сёння пройдуць паўфінальныя баі.