30.11.2015
Усяго на чэмпіянаце свету беларусы заваявалі чатыры сярэбраныя і два бронзавыя медалі.
Уладзіслаў Ганчароў, Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчанок выступяць на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Ліцэнзіі беларускія спартсмены здабылі ў дацкім Одэнсе, дзе прайшоў чэмпіянат свету па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы. Ганчароў стаў другім, Пятрэня заваявала бронзу, а Гарчанок заняла 6-е месца. Усяго ж у актыве беларусаў на першынстве планеты шэсць узнагарод: чатыры серабра і дзве бронзы.
Падзяліцца:

Вверх