25.02.2016
Майстры спорту па боксе, чэмпіёны Еўропы па каратэ і члены зборнай Беларусі па таэквандо выпрабавалі новую пляцоўку. Адразу тры залы адкрыліся ў спартцэнтры педагагічнага ўніверсітэта. У веданні студэнтаў - трэнажорная зала для заняткаў атлетычнай гімнастыкай, зала аэробікі і фітнесу, а таксама адзінаборстваў. На рэканструкцыю выдаткавалі каля трох мільярдаў рублёў. Гэта пазабюджэтныя сродкі ВНУ. Акрамя таго, у педуніверсітэта з"явілася новая спартыўная форма са сваёй сімволікай.
Займацца ў новых спартзалах змогуць не толькі студэнты, але і навучэнцы педагагічных класаў школ і гімназій Мінска і вобласці.
Падзяліцца:

Вверх