04.01.2016
Калядны турнір па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі стартаваў у Мінску. За перамогу змагаюцца каманды з васьмі краін. Сёння праходзяць першыя гульні групавога этапу. Беларуская дружына выступіць у групе А. Наш першы сапернік - Швейцарыя. Матч пройдзе на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Стартавы свісток прагучыць у сем вечара. А за гадзіну да гэтага тут жа адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Наведаць яе, а таксама абсалютна ўсе матчы, можна бясплатна. Гэта ўжо 12-ты Калядны турнір. Восем разоў яго выйгравала каманда Прэзідэнта Беларусі. Тройчы поспех святкавала зборная Расіі. Летась у фінале расіяне перамаглі беларусаў з лікам 2:0.
Падзяліцца:

Вверх