09.08.2016
Беларускія спартсмены актыўна змагаюцца за выхад у фінальныя спаборніцтвы ў алімпійскіх дысцыплінах. Станіслаў Шчарбачэня прабіўся ў паўфінал заезду адзіночак. Юлія Бічык і Таццяна Кухта пазмагаюцца за выхад на галоўны старт сярод двоек парных. А ўначы праз суцяшэнне ў чвэрцьфіналы паспрабуюць прабіцца нашы жаночая двойка двухлопасцевая і мужчынская чацвёрка двухлопасцевая. Тым часам Уладзімір Самсонаў выйшаў у чвэрцьфінал па настольным тэнісе. Гэтым разам ён згуляе з 5-й ракеткай свету немцам Дзмітрыем Аўчаровым. Тэнісісты - аднаклубнікі. Усяго паміж імі было згуляна 10 паядынкаў. Шэсць з іх выйграў беларус.
Падзяліцца:

Вверх