08.06.2016
Мінск у гэтыя дні прымае спартакіяду Саюзнай дзяржавы для дзяцей і падлеткаў. У спаборніцтвах удзельнічаюць больш за 200 школьнікаў з Беларусі і Расіі. Вызначаць лепшых у лёгкай атлетыцы, баскетболе і плаванні. Прычым вынік будзе іграць вялікую ролю для будучыні юных спартсменаў. Бо за імі назіраюць прафесіяналы, якія выберуць прэтэндэнтаў на залічэнне ў дзіцячыя спартыўныя школы. Спаборніцтвы падоўжацца да 11 чэрвеня.
Падзяліцца:

Вверх