02.03.2016
На ваенным палігоне пад Гроднам праходзіць адборачны тур па танкавым біятлоне. Гэта спаборніцтва ў мастацтве кіравання танкам і дакладнасці стральбы з асноўнай і дадатковай зброі. Падобныя спаборніцтвы праходзяць у Беларусі ўпершыню. Экіпажы змагаюцца за права заняць месца сярод удзельнікаў беларускай зборнай на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Падмаскоўі.
Адборачныя туры вайскоўцы сумясцілі з планавымі танкавымі стрэльбамі. Пасля вучэнняў выберуць найболей паспяховыя і прафесійныя экіпажы, якія ў канцы красавіка - маі прадставяць Гродзенскую ваенную акругу на фінале ў сталіцы.
Падзяліцца:

Вверх