24.11.2015
У групе Е лідзіруе "Барселона", у БАТЭ чацвёртае месца.
БАТЭ згуляе сёння ў Лізе чэмпіёнаў з нямецкім "Баерам". У складзе барысаўчан на поле не выйдзе паўабаронца Ігар Стасевіч. Зараз гулец знаходзіцца на абследаванні ў Германіі. "Баеру" не дапаможа Штэфан Кіслінг - у яго вірусная інфекцыя.
Паядынак пачнецца на "Барысаў-Арэне" а восьмай гадзіне вечара. У прамым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 2". Пасля чатырох тураў у групе Е лідзіруе "Барселона", у яе 10 балаў. У "Ромы" 5 ачкоў, у "Баера" 4, БАТЭ з трыма баламі на чацвёртым месцы.
Падзяліцца:

Вверх