20.10.2015
Футбалісты БАТЭ настроеныя здзівіць "Барселону" і парадаваць сваіх балельшчыкаў. Сёння на "Барысаў-Арэне" адбудзецца матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Барселона". Гэта будзе трэцяя сустрэча сапернікаў. Дзве папярэднія, якія прайшлі ў 2011 годзе, завяршыліся для барысаўчан поўным фіяска. Сёння футбалісты БАТЭ настроеныя адкрыць лік забітым мячам у супрацьстаянні з "барсамі". Аптымізм усяляе нядаўні дамашні матч супраць італьянскай "Ромы". Нагадаем, перамога засталася за беларусамі з лікам 3:2.
Падзяліцца:

Вверх