20.10.2015
Іспанскія футбалісты напярэдадні прызямліліся ў нацыянальным аэрапорце Мінск. У складзе адсутнічаюць лідар атак дзеючага пераможца Лігі чэмпіёнаў Ліянель Месі і плеймейкер Андрэс Іньеста. З боку барысаўчан таксама ёсць страты. З-за траўмы на поле не выйдзе адзін з вядучых паўабаронцаў Аляксандр Глеб. Тым не менш, на матчы чакаецца аншлаг - трыста білетаў, незапатрабаваныя іспанскім клубам, якія напярэдадні паступілі ў продаж, былі раскупленыя за 15 хвілін.
ДАІ прапануе балельшчыкам дабірацца да Барысава па трасе М1 з-за яе большай прапускной здольнасці. Таксама з-за матча ўведзеныя дадатковыя цягнікі. Бясплатная "футбольная" электрычка ў 0 гадзін 24 хвіліны стартуе з прыпыначнага пункта Печынскі ў напрамку сталіцы.
Падзяліцца:

Вверх