06.09.2016
Балельшчыкі падрыхтавалі перформанс у падтрымку нашай каманды. Зборная Беларусі па футболе сёння пазмагаецца з французамі на адборачным этапе чэмпіянату свету - 2018. Нагадаем, нашы сапернікі заваявалі другое месца на Еўра-2016. Усе білеты на матч распрададзеныя яшчэ напярэдадні. Прамую трансляцыю гульні можна будзе паглядзець на тэлеканале "Беларусь 2". Усе балельшчыкі "Барысаў-Арэны" надзенуць майкі "Белыя крылы", якія будуць раскладзеныя на сядзеннях.
Падзяліцца:

Вверх