Вырашальны матч для юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі. Сёння ўвечар наша каманда пазмагаецца з Германіяй за першае месца на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1, якое дасць права выступіць праз год у эліце. Сустрэча на "Чыжоўка-Арэне" пачнецца ў 19:00, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пасля нечаканага паражэння ад аўтсайдара - каманды Аўстрыі - беларусы адстаюць ад немцаў на два ачкі. Таму сёння нас задаволіць толькі перамога ў асноўны час.