18.04.2016
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе вярнулася дахаты пасля яркай перамогі ў Маскве. Учора нашы спартсменкі ў паядынку з камандай Расіі забяспечылі сабе месца ў сусветнай групе Кубка Федэрацыі. Праўда, у Мінск не прыехалі галоўныя гераіні: Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч адправіліся на чарговыя турніры.
Нагадаем, выніковы лік матча Беларусь - Расія 3:2. Зараз беларускі будуць змагацца за Кубак Федэрацыі з сямю элітнымі камандамі. Гэта зборныя ЗША, Іспаніі, Германіі, Чэхіі, Францыі, Швейцарыі і Галандыі.
Падзяліцца:

Вверх