28.11.2016
На этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе зборная Беларусі стала 14-й у змяшанай эстафеце. У складзе нашай дружыны былі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў. У адзіночных забегах лепшыя вынікі паказалі Дар"я Юркевіч і Сяргей Бачарнікаў. З адным штрафным кругам абодва заваявалі 10 месца. Этап прадоўжыцца 30 лістапада жаночай індывідуальнай гонкай. У першы дзень снежня ў гэтай дысцыпліне выступяць мужчыны.
Падзяліцца:

Вверх