Беларусь - у эліце сусветнага тэніса. Упершыню ў гісторыі наша жаночая зборная выйшла ў Сусветную групу Кубка Федэрацыі. Гэта адбылося пасля таго, як у Маскве беларуская каманда абгуляла расіянак - 3:2. Два ачкі прынесла Вікторыя Азаранка, якая абгуляла Дар"ю Касаткіну і Маргарыту Гаспаран. Яшчэ адзін бал на рахунку Аляксандры Сасновіч.
З яркай перамогай каманду павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларускія тэнісісткі змогуць замацавацца на заваяваных пазіцыях і падарыць у будучыні шмат станоўчых эмоцый і незабыўных перажыванняў на самых буйных турнірах.