14.09.2016
Беларусь з пяццю залатымі і двума бронзавымі медалямі паднялася ў агульным заліку Паралімпійскіх гульняў у Бразіліі на 13-ы радок. Сёння ў спаборніцтвах шпажыстаў перамогу атрымаў Андрэй Праневіч. Званне чэмпіёна Еўропы падмацавалася паралімпійскім залатым медалём. Яшчэ адно золата ў плыўца Уладзіміра Ізотава, які ў Рыа-дэ-Жанэйра ўстанавіў новы паралімпійскі рэкорд у стаметроўцы брасам. Сённяшніх чэмпіёнаў Паралімпійскіх гульняў павіншаваў кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падзяліцца:

Вверх