І сёння ж Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамашам Аянам. Бакі абмяняліся меркаваннямі па магчымых напрамках супрацоўніцтва. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, наша краіна гатовая прыняць профільныя чэмпіянаты любога ўзроўню. Тамаш Аян прапанаваў правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю па барацьбе з допінгам. Папярэдняя дата - красавік наступнага года.