19.02.2016
У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту "Уручча". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новы палац - унікальны шматпрофільны аб"ект, аналагаў якому ў краіне няма. Ён здольны прымаць міжнародныя спаборніцтвы і рыхтаваць спартсменаў самага высокага ўзроўню. Урачыстае адкрыццё комплексу супала з пачаткам міжнароднага гандбольнага турніру сярод юнакоў. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава гатовая падтрымліваць спартсменаў, але падставіць плячо толькі там, дзе гэта неабходна. Спартсмены ў сваю чаргу павінны радаваць гледачоў вынікамі.
Падзяліцца:

Вверх