24.11.2015
Прэзідэнт незадаволены станам спраў у беларускім хакеі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: пытанні развіцця гэтага віду спорту абмяркоўваюцца не ўпершыню. Хакею ў краіне надаецца вялікае значэнне, яго любяць балельшчыкі.
Разам з тым тое, што зараз адбываецца ў гэтай сферы, насцярожвае Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт выказаў рашучасць дэталёва разабрацца з усімі аспектамі праблемы. Ён нагадаў: укладзены немалыя грошы, каб хакей развіваўся. Час пераходзіць на акупнасць. Клубы павінны зарабляць грошы. А дзяржпадтрымка будзе скарачацца.
Падзяліцца:

Вверх