Падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта
27.06.2016
Беларускія балельшчыкі ад спартсменаў чакаюць вынікаў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт на нарадзе па падрыхтоўцы да спаборніцтваў. Да самага маштабнага старту чатырохгоддзя засталося ледзь больш як месяц. Беларусь будуць прадстаўляць каля 130 атлетаў у 25 відах спорту. Сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце прэзентавалі варыянты экіпіроўкі нашых спартсменаў. Дызайн спартыўнай і параднай формы распрацоўвалі беларускія дызайнеры. Па выніках апытанняў атлетаў і трэнераў перавага была аддадзена калекцыі Юліі Латушкінай.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.