15.09.2016
У скарбонцы беларускай зборнай 8 медалёў. Плывец Ігар Бокій чацвёрты раз стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Спартсмен паказаў лепшы вынік у плаванні на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Ён праплыў за 23,44 секунды і ўстанавіў рэкорд Паралімпіяды. Другое месца - у бразільца, трэцяе - ва ўзбека. Да гэтага Ігар заваяваў тры залатыя і адзін бронзавы медаль. На сёння ў скарбонцы беларускай зборнай - 8 медалёў. Акрамя Бокія, золата ў фехтавальшчыка-калясачніка Андрэя Праневіча і плыўца Уладзіміра Ізотава. Бронзавая ўзнагарода - у кідальніка кап"я Аляксандра Трыпуця. У медальным заліку зборная Беларусі на 15-м месцы.
Падзяліцца:

Вверх