08.09.2016
Фестываль пройдзе 18 верасня.

Фестываль "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" у Раўбічах плануе сабраць каля 15 тысяч гледачоў. Сёлета праграма значна пашырылася. Апроч трох гонак біятлонных зорак адбудзецца змяшаная эстафета прадстаўнікоў СМІ, а таксама каманд вучылішчаў алімпійскага рэзерву. Усе аматары біятлона змогуць сфатаграфавацца з вядомымі спартсменамі і ўзяць у іх аўтографы. Ідэйны натхняльнік фестывалю зорак сусветнага біятлона - трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар"я Домрачава. Фестываль пройдзе 18 верасня.
Падзяліцца:

Вверх