07.09.2016
Нацыянальны алімпійскі камітэт прапаноўвае перагледзець сістэму прызначэння стыпендый спартсменам за вынікі, паказаныя на чэмпіянатах і этапах Кубка свету. Памер фінансавання будзе вызначацца зыходзячы з дасягненняў атлетаў. У планах - сфарміраваць комплексна-навуковыя групы па відах спорту, якія будуць займацца падрыхтоўкай спартсменаў да маючых адбыцца Гульняў у Японіі і Карэі. Стаўку рабіць на перспектыўныя віды спорту. Нацыянальны алімпійскі камітэт прапаноўвае не дапушчаць да Алімпійскіх гульняўспартсменаў, якія трапіліся на допінгу. Такое рашэнне можа быць прынята ўжо ў бягучым алімпійскім цыкле.
Падзяліцца:

Вверх