22.10.2015
Яшчэ адно футбольнае супрацьстаянне Беларусі і Іспаніі. Мінскае "Дынама" згуляе сёння з "Вільярэалам". Гэта будзе матч трэцяга тура Лігі Еўропы. Пакуль у пасіве ў віцэ-чэмпіёнаў Беларусі два паражэнні. Набыць першыя ачкі будзе складана, але менавіта такая задача стаіць перад дынамаўцамі. "Жоўтая субмарына", як завуць "Вільярэал" балельшчыкі, яшчэ нядаўна лідзіравала ў чэмпіянаце Іспаніі, але пасля паражэння ад "Сельты" апусцілася на чацвёртае месца. Прамая трансляцыя паядынку - на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 22:00.
Падзяліцца:

Вверх