11.01.2016
У Мінску завяршыўся чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце. Кантынентальнае першынство праходзіла ў Беларусі ўпершыню. Асноўныя медалі заваявалі прызнаныя сусветныя майстры. Сярод мужчын не было роўных галандцу Свену Крамеру. У жанчын лепшай стала чэшка Марціна Саблікава.
Гарачы мінскі лёд дазволіў адрозніцца і беларускім спартсменам. Вынікі нашых канькабежцаў сталі лепшымі ў кар"еры. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш як 40 спартсменаў. Па выніках першынства эксперты сышліся ў меркаванні, што беларускі лёд на "Мінск-Арэне"- самы хуткі ў Еўропе.
Падзяліцца:

Вверх