25.11.2015
Барысаўскі БАТЭ набраў адно ачко ў заключным хатнім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Беларусы згулялі ўнічыю з нямецкім "Баерам" - 1:1. Нашы футбалісты лік адкрылі ўжо на другой хвіліне. Аўтарам пакуль самага хуткага гола ў цяперашняй Лізе чэмпіёнаў стаў Міхаіл Гардзяйчук. Аднак у другой палове сустрэчы госці здолелі адыграцца.У іншым матчы групы Е "Барселона" разграміла "Рому" 6:1 і гарантавала сабе месца ў плэй-оф. Уладальнік другой пуцёўкі вызначыцца ў заключным туры. Прычым на гэтае месца прэтэндуюць усе тры клубы. 9 снежня БАТЭ адправіцца ў госці да "Ромы", а "Баер" згуляе з "Барселонай".
Падзяліцца:

Вверх