23.05.2016
Зборная Канады - чэмпіён свету па хакеі. У фінальным паядынку родапачынальнікі віду спорту выйгралі ў Фінляндыі - 2:0. На 12-й хвіліне канадцы адкрылі лік дзякуючы дакладнаму кідку Конара Макдэвіда, пасля чаго зрабілі акцэнт на дысцыплінаваную гульню ў абароне. Наступны гол гледачы ўбачылі толькі за секунду да фінальнай сірэны. У пустыя вароты фінаў закінуў Мэт Дзюшэн. Адзначым, каманды ўжо сустракаліся на групавой стадыі, тады поспех святкавалі хакеісты краіны Суомі - 4:0. І наогул да фіналу фіны на гэтым чэмпіянаце нікому не прайгравалі.Бронзу заваявалі расіяне, разграміўшы ЗША - 7:2.
Падзяліцца:

Вверх