04.11.2015
БАТЭ сёння зноў згуляе з "Барселонай", гэтым разам - на поле саперніка. Наша каманда прыбыла ў Іспанію напярэдадні і ўжо выпрабавала газон стадыёна "Камп Ноу". Да гульні рыхтуюцца 20 футбалістаў. Дома з-за траўм засталіся Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч і Максім Жаўнерчык. У каталонцаў па-ранейшаму па-за гульнёй Ліянель Месі. Судзіць сустрэчу будзе венгерская брыгада арбітраў пад кіраўніцтвам Іштвана Вода. Пачатак у 22:45. Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 2".
Падзяліцца:

Вверх