У заяўцы Беларусі - Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Ірына Крыўко і Дар"я Юркевіч.
Жаночая індывідуальная гонка на чэмпіянаце свету па біятлоне - пад пагрозай зрыву. Яна можа не адбыцца з-за моцнага туману ў Холменколене. Пакуль старт перанесены з 17:30 на 15:00 па мінскім часе. Сёння днём журы прыме канчатковае рашэнне, ці пройдзе гонка наогул. Калі дзяўчаты ўсё ж выйдуць на лыжню, нашу каманду прадставяць Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Ірына Крыўко і Дар"я Юркевіч. Тэлеканал "Беларусь 5" плануе прамую трансляцыю з Нарвегіі.
Дарэчы, туман чакаецца і ў чацвер, калі на дыстанцыю павінны выйсці мужчыны.