11.10.2016
У кваліфікацыі чэмпіянату свету - 2018 футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам - 1:1. Матч прайшоў на "Барысаў-Арэне". Беларусы валодалі перавагай на працягу ўсёй гульні, але адкрылі лік толькі на 80-й хвіліне. Аднак ужо праз пяць хвілін пасля гэтага госці адказалі голам са штрафнога ўдару. Заключны матч адбору сёлета зборная Беларусі правядзе 13 лістапада ў Балгарыі. Зараз каманда займае пятае месца ў групе А з двума баламі.
Падзяліцца:

Вверх