07.09.2016
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правялі стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату свету - 2018 з віцэ-чэмпіёнамі еўрапейскага першынства - зборнай Францыі. Футбольнае супрацьстаянне завяршылася ўнічыю з лікам 0:0. У кваліфікацыйнай групе А напярэдадні адбыліся яшчэ дзве гульні: Швецыя - Нідэрланды - 1:1, Балгарыя - Люксембург - 4:3. У наступным туры беларусы згуляюць у гасцях у футбалістаў Нідэрландаў, французы прымуць балгарскую зборную, шведы выступяць у Люксембургу.
Падзяліцца:

Вверх