09.12.2015
У футбалістаў БАТЭ сёння вырашальны матч міжнароднага сезона. Толькі перамога над "Ромай" пакіне чэмпіёнаў Беларусі ў ліку ўдзельнікаў плэй-оф еўрапейскіх кубкавых турніраў. Прычым перамагаць "ваўкоў" прыйдзецца ў іх "логавішчы" - на алімпійскім стадыёне Рыма. Тры ачкі дазволяць беларусам прэтэндаваць нават на другое месца і ўдзел у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Праўда, пры гэтым "Баер" у паралельным матчы не павінен выйграць у "Барселоны".
Падзяліцца:

Вверх