19.10.2015
Самы чаканы футбольны матч года адбудзецца заўтра ў Барысаве. У госці да БАТЭ завітае лепшы клуб свету - "Барселона". Іспанцы прызямляцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сёння ў 19:20. І хаця ў складзе каталонцаў няма галоўнай зоркі - Ліянеля Месі, забіваць у "Барсы" ёсць каму. Так, у апошнім туры чэмпіянату Іспаніі Неймар адправіў у вароты "Раё Вальекана" чатыры мячы, яшчэ адзін забіў Луіс Суарэс.
Паядынак БАТЭ - "Барселона" пройдзе заўтра на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 21:45. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". Балельшчыкам з Мінска рэкамендуюць дабірацца па аб"язной дарозе М1 Мінск - Масква. Яе прапускная здольнасць большая, чым прамой трасы Мінск - Навасады.
Падзяліцца:

Вверх